Ну што, браткі, ізноў усё тыя ж граблі -
Кіёчак толькі карацей.
І бьюць яны народзец вельмі ж трапна -
Ужо ніжэй. яшчэ бальней.
Маўчыць народзец, - "а можа так і трэба?"
Ізноў жа крызіс, трасца яму ў бок.
Пакуль жа ёсць яшчэ кавалак хлеба
І шкваркі знойдзецца яшчэ шматок.
Людзішкам кажуць, - "пацярпіце трошкі".
А гэта трошкі - ужо дваццаць год -
Пакуль няма вайны, давай, Ярмошына,
Заводзь свой стары карагод.
Дык што, народзец? Зноў?? Усё тыя ж граблі???(с)